У выхадныя дажджы і вецер

15 сентября 2017

У выхадныя дажджы і вецер – на сёння сіноптыкі захоўваюць аранжавы ўзровень небяспекі. Зараз у Мінскай вобласці парывы ветру дасягаюць 15-20 метраў за секунду. Да канца дня месцамі пройдуць дажджы. Заўтра ў другой палове дня – кароткачасовыя. Тэмпература паветра ноччу плюс 6 – плюс 11. Удзень каля 15 цяпла. У нядзелю дажджы будуць суправаджаць навальніцы. А вось слупок тэрмометра павысіцца да 20 градусаў. Такія тэмпературы не характэрныя для восені, на 3-4 градусы перавышаюць кліматычную норму.

У пачатку наступнага тыдня цыклон з Карпат прынясе непагадзь. Зноў будзе ветрана, пройдуць дажджы з навальніцамі. Тэмпература паветра ад 12 да 17 цяпла.