У выхадныя – да плюс 27

21 июля 2017

Па-сапраўднаму летняе надвор'е будзе суправаджацца кароткачасовымі навальнічнымі дажджамі. Дзённая тэмпература паветра будзе вар'іравацца ад 20 да 25 градусаў. У нядзелю - без ападкаў, паветра прагрэецца да плюс 27.

У пачатку наступнага тыдня ў сталіцы і Мінскай вобласці цёплае надвор'е захаваецца. Пры гэтым пройдуць кароткачасовыя дажджы.