У Валожынскім раёне Мінскай вобласці прэзентавалі новую праграму па развіцці агратурызму

29 августа 2016

Пілотны праект гаспадары аграсядзіб рыхтавалі паўгода. Гасцям прапаноўваюць прыродныя квэсты, выпечку хлеба і майстар-клас па рабоце з дрэвам. Падрабязней - Крысціна Страх.

Зараз на карце Валожынскага раёна можна знайсці 25 пунктаў крэатыву - менавіта такую назву атрымалі самыя цікавыя месцы сельскага турызму. Усе яны аб'яднаныя ў адзін праект, або, інакш кажучы, у тэрыторыю крэатыўнай эканомікі. Гэта пакуль новы праект развіцця агратурызму ў Беларусі.

Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы": "Мы жадалі прыдумаць і апрабаваць мадэль развіцця раёна, рэгіёна на аснове турызму, але на аснове крэатыўных падыходаў у турызме. Гэта значыць, не за кошт таго, што ты ўкладваеш вялікія грошы ў інфраструктуру, а за кошт таго, што ты выкарыстоўваеш свае веды, талент, крэатыў. І ствараеш нейкія такія турпрадукты, якія выклікаюць шмат уражанняў у людзей, але наогул каштуюць нядорага".

Свае незвычайныя турпрадукты прапанавалі гаспадары музеяў, гаспадарак і аграсядзіб. Напрыклад, у гэтай стаўку зрабілі на зносіны з жывёламі: тут пазнаёмяць з рэдкімі пародамі коней, навучаць ездзіць і адправяць на экскурсію на дыліжансах. Дарэчы, усе пункты аб'яднаныя ў адзін агратурыстычны маршрут. Кірункі тут самыя розныя: ад вырошчвання кветак да гравіроўкі па шкле. Адпаведна, і турпрадукт прапанавалі абсалютна розны.

Кожны госць крэатыўнай прасторы атрымлівае вось такі імянны пашпарт турыста. На кожнай старонцы пазначаны, так званы пункт крэатыву. Наведаўшы яго, у пашпарт ставіцца адзнака. Сабраўшы, напрыклад, 15, госць атрымлівае скідку 15%.

А самыя нястомныя падарожнікі могуць пабываць ва ўсіх месцах - 25-ці. Па меркаванні арганізатараў праекта, гэта добры стымул прыцягваць пастаянных гасцей. Чакаецца і прырост турыстычных патокаў. Лічба, па меркаванні арганізатараў, пад'ёмная - на 20%. Дарэчы, за 2015 год Валожынскі раён наведалі каля 13,5 тысяч чалавек і каля 2000 - замежныя госці.

Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення БГА "Адпачынак у вёсцы": "Што да прыбытку, атрыманага ад аграэкатрурызму, то гэта дзесьці каля 4 мільярдаў (да дэнамінацыі). На дадзены момант у нас у раёне працуе 36 аграсядзіб, таксама мы бачым станоўчую дынаміку, што колькасць аграсядзіб у нас узрастае. Калі нават у 7 годзе ў нас было іх тры, то зараз у нас іх 36".

Праект пакуль з прыстаўкай пілотны. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, такія крэатыўныя зоны могуць з'явіцца і ў іншых раёнах нашай краіны. У тых, дзе ўладальнікі аграсядзіб і гаспадарак гатовыя прапанаваць не толькі недарагі, але і цікавы турпрадукт.