У Віцебскай вобласці пачаўся другі этап маніторынгу працы мясцовых органаў улады

27 ноября 2013

У Віцебскай вобласці пачаўся другі этап маніторынгу працы мясцовых органаў улады і арганізацый са зваротамі грамадзян. Трымаць на кантролі гэтую тэму даручыў Прэзідэнт. Праверкі праходзяць штогод. У маі яны закранулі Талачынскі, Чашнцкі і Міёрскі раёны. Сёння міжведамасная група на чале са Старшынёй Камітэта дзяржкантролю працавала ў Расонскім раёне.


Вольга Маслоўская аб нявырашаных праблемах.

За дзве гадзіны 18 зваротаў. Праблемы раёна - як на далоні. Дзве скаргі на дрэнную якасць дарог, шматдзетнай маці няма каму дапамагчы правесці вулічнае асвятленне ў доме, а пенсіянерка з райцэнтра наракае на тое, што ў магазінах прадаюць хлеб, выпечаны на мясцовым хлебазаводзе. Апошні факт кіраўнік кантралюючага ведамства вырашыў праверыць асабіста і адправіўся ў самы буйны ў Расонах гандлёвы цэнтр.


Пазбягаць канкурэнцыі няправільна - падкрэсліў Аляксандр Якабсон: яна і спажыўцу на руку, і мясцовых вытворцаў падштурхне. Расонскія кааператары паабяцалі пусціць на прылаўкі нетутэйшы хлеб.


Добрая навіна: у Расонах завяршаецца рэканструкцыя раённай бальніцы. Ёсць новае абсталяванне, адрамантаваны аперацыйны блок. Толькі… праводзіць аперацыі няма каму. Аб праблеме стала вядома з тэлефанавання мясцовай жыхаркі. У Расоны прыязджаюць хірургі з іншых гарадоў - нясуць вахту, але гэта, вядома, не выйсце - перакананыя ў раёне.


Вуліца Францыска Скарыны ў Расонах - адрас яшчэ адной праблемы. Праўда, сённяшні марозік і снег выратаваў рэпутацыю мясцовых дарожнікаў. Яшчэ два дні таму, калі ліў дождж, жыхары гэтай вуліцы вымушаныя былі нацягваць па-над абуткам цэлафанавыя пакеты.


На тэлефонную лінію паступалі пытанні, звязаныя з прыватызацыяй жылых памяшканняў, гучалі нараканні з нагоды працы міліцыі. Але не было ніводнай праблемы, якую не маглі б вырашыць мясцовыя ўлады самастойна, без умяшання Камітэта дзяржкантролю.


Сёння ж старшыня кантралюючага ведамства сустрэўся з працоўнымі калектывамі Расонскага раёна. Была апрабаваная і новая форма працы з грамадзянамі. Нараўне з традыцыйнымі тэлефоннымі лініямі і асабістым прыёмам грамадзян кантралёры вырашылі правесці анкетаванне насельніцтва. У магазінах, паліклініках, выканкамах ляжаць апытальнікі. І кожны ахвочы можа выказаць сваю думку аб працы дзяржорганаў.


Адным днём маніторынг не абмяжуецца. На працягу тыдня ўдзельнікі Рэспубліканскай міжведамаснай працоўнай групы пабываюць у Глубоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах з адной толькі мэтай - вырашыць самыя надзённыя пытанні, хвалюючыя насельніцтва вобласці.