У Віцебску вянкі ўсклалі да бронзавага бюста Пятра Машэрава

9 мая 2017

У Віцебску вянкі і жывыя кветкі ўсклалі да бронзавага бюста Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Пятра Машэрава.

У гады Вялікай Айчыннай ён быў адным з арганізатараў падполля і партызанскага руху. Сёння ля манумента сабраліся сотні людзей. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел школьнікі, студэнты, а таксама прадстаўнікі ўлады.

Урачыстыя мерапрыемствы праходзяць ва ўсіх гарадах паўночнага рэгіёна. У Віцебску на працягу ўсяго дня іграюць духавыя аркестры, працуюць забаўныя і спартыўныя пляцоўкі. Свой музычны падарунак падрыхтаваў і народны хор ветэранаў. Для гасцей свята прагучалі песні ваенных гадоў.