У Віцебску падвялі вынікі 11-га тура рэкламнай гульні "Удача ў дадатак!"

18 июля 2016

На аднаго аўтаўладальніка больш. У гэтыя выхадныя ў Віцебску падвялі вынікі 11-га тура рэкламнай гульні "Удача ў дадатак!". Па выніках розыгрышу сталі багацейшымі больш за 1200 пакупнікоў "Еўраопта". Сярод шчасліўчыкаў - сем'і з Гомельскай, Віцебскай і Брэсцкай абласцей. З пераможцамі пагутарыла наш карэспандэнт Вераніка Бута.

У сям'і Алега Рангольдавіча больш за ўсіх шчаслівыя сыны. Новенькая MAZDA 6 - суперпрыз 11-га тура рэкламнай гульні "Удача ў дадатак!", якую выйграў бацька, - залог таго, што старая застанецца ім. Ключы ад прэстыжнага аўто самы ўдачлівы пакупнік "Еўраопта" атрымаў сёння на ўрачыстай цырымоніі ў гандлёва-забаўным цэнтры "Е-сіці".

46-гадовы слесар вагоннага дэпо з Асіповіч у рэкламнай гульні сеткі "Еўраопт" удзельнічае з самага пачатку, разлічваў на невялікі грашовы прыз. Але да 11-га тура яму ўсміхнулася ўдача паболей.

Шчаслівы для гэтай сям'і розыгрыш адбыўся ў суботу ў Віцебску, у разгар "Славянскага базара". Далучыцца да свята і ў рэальным часе даведацца імёны шчасліўчыкаў мог кожны ахвотнік - прамая трансляцыя ішла на тэлеканале "НТБ-Беларусь". Знайсці гаспадара прэстыжнаму японскаму аўто дапамаглі народныя артысты Беларусі Аляксандр Ціхановіч і Ядзвіга Паплаўская. Дзякуй у той дзень сям'я з Рагачова гаварыла і расійскаму кампазітару Кіму Брэйтбургу! Той жа рукой, якой былі напісаныя сусветныя хіты, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі вызначыў лёс грашовых прызаў на 10 000 новых беларускіх рублёў. Як іх выкарыстаць, пенсіянер Валянцін Церашкоў даўно вырашыў.

Па выніках суботняга розыгрышу сталі багацейшымі больш за 1200 пакупнікоў "Еўраопта". А ўсяго за папярэднія 10 тураў беларусы разбагацелі амаль на 1 200 000 долараў. Самыя ўдачлівыя аўтааматары пражываюць у Брэсцкай вобласці. Менавіта туды з'ехалі пяць з дзесяці разыграных аўтамабіляў. Машыны пераможцаў калясяць па ўсёй Беларусі. Тым часам святочнае шоу "Еўраопта" далей адправілася ў тур удачы па краіне. Наступны розыгрыш традыцыйна адбудзецца 30 ліпеня ў мінскім гандлёва-забаўным цэнтры "Е-сіці" на вуліцы Дзянісаўскай.

Ігар Вараб'ёў, дырэктар па маркетынгу гандлёвай сеткі "Еўраопт": "Ужо ў канцы жніўня ўдачу будзе сустракаць чарговы абласны цэнтр краіны, назву якога мы пакуль захаваем у таямніцы. Рабіце звычайныя пакупкі ў магазінах "Еўраопт" і ў інтэрнэт-гіпермаркеце і выйгравайце".

Чарговы, 12-ы, тур падоўжыцца да 29 ліпеня. Каб стаць удзельнікам рэкламнай гульні, трэба зрабіць куплю ў любым магазіне "Еўраопт" або ў інтэрнэт-гіпермаркеце "Е-дастаўка" на суму не меней за 10 новых беларускіх рублёў, уключаючы адзін з "тавараў поспеху". На коне - новенькі Nissan QASHQAI.