У Віцебску ўшанавалі памяць маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна

4 декабря 2022

У Віцебску  ўшанавалі памяць  двойчы Героя Савецкага Саюза  Івана Баграмяна. Сёлета споўнілася  125 гадоў са дня нараджэння  легендарнага палкаводца. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі  па ўсёй вобласці. У віцебскай школе нумар 46, якая носіць  імя героя,  гасцей запрасілі ў музей. Экспанаты распавядаюць  аб жыццёвым і баявым шляху  Маршала Савецкага Саюза. Іван Баграмян -   выбітная асоба. Дзякуючы яго палкаводніцкаму таленту,   больш за тысячу населеных пунктаў Беларусі  былі вызвалены ад ворага.

З іменем Івана Баграмяна  звязана і Гарадоцкая аперацыя. Жыхары райцэнтра  ўсклалі кветкі  да бюста Маршала Савецкага Саюза.