У Віцебску адкрыўся абноўлены музей міліцыі

5 марта 2017

Да 100-годдзя міліцыі ў паўночнай сталіцы Беларусі адкрыўся абноўлены музей міліцыі. Гісторыя віцебскіх праваахоўнікаў - у дакументах, узнагародах і фатаграфіях. У экспазіцыі, якую збіралі пры дапамозе ветэранаў службы, каля 500 прадметаў. Сярод эксклюзіўных - чырвоны сцяг МУС БССР і форма ўзору 47-га года. У музеі 3 залы. Некаторыя прадметы дазваляецца памацаць і нават прымерыць.

Іна Абрамава, старшы захавальнік музейных фондаў УУС Віцебскага аблвыканкама:

"Да стагоддзя вырашылі папоўніць, абнавіць дызайн. Папоўнілі калекцыю абмундзіравання, дапоўнена калекцыя ўзнагарод і медалёў, узнавілі элементы дзяжурнай службы".

Ля будынка Упраўлення ўнутраных спраў у Віцебску адбылося ўрачыстае адкрыццё абноўленага мемарыяльнага знака ў гонар супрацоўнікаў, загінуўшых у розныя гады пры выкананні службовага абавязку. На гранітных плітах ушанавана больш за 100 імёнаў.