У Віцебску пачаўся судовы працэс па справе прадаўцоў спайсаў

30 октября 2014
Яшчэ адной глабальнай праблемай сёння з'яўляецца наркагандаль. У Віцебску пачаўся судовы працэс па справе прадаўцоў спайсаў. Кілаграм курыльных сумесяў за тыдзень - такім быў абарот зелля ў групоўкі з Віцебска. Кліентуру напрацоўвалі праз Інтэрнэт.

Для рэалізацыі спайсаў падлеткі выкарыстоўвалі амаль тысячу тайнікоў. Прычым выраблялі курыльныя сумесі маладыя людзі самі. Такі бізнес прынёс наркадылерам больш за мільярд рублёў. Зараз на лаве падсудных трое фігурантаў справы. Чацвёрты затрыманы ў Расіі, вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі. Адзначым, двум наркабізнесменам няма і 18.


Судовае пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме. Суду павінен разгледзець і прааналізаваць 11 тамоў крымінальнай справы, выслухаць паказанні 100 сведак. Усяго з пачатку года ў Віцебскай вобласці па факце незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку і спайсаў, узбуджанае больш за 500 крымінальных спраў.