У Віцебску ўшаноўваюць лаўрэатаў абласной прэміі "Чалавек года"

6 февраля 2016

Цырымонія ўзнагароджання аб'яднала людзей розных прафесій з усіх рэгіёнаў Прыдзвіння. За высокія дасягненні ў працоўнай і грамадскай дзейнасці ганаровай узнагароды ўдастоеныя 100 чалавек. Гэта прадстаўнікі прамысловага комплексу, сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, спорту, культуры, ЖКГ, СМІ, малога і сярэдняга бізнесу. Лепшых вызначылі ў дваццаці намінацыях.

Ганаровае званне "Чалавек года" ў Віцебскай вобласці прысвойваюць з 2009 года. Усім лаўрэатам належыць грашовая прэмія. Таксама іх партрэты на білбордах упрыгожаць населеныя пункты паўночнага рэгіёна.