У гандлёвых цэнтрах Магілёўскай вобласці стартавала акцыя "Цуды на Раство"

10 декабря 2019
"Ёлкі жаданняў" у гандлёвых цэнтрах Магілёўскай вобласці. Там далі старт дабрачыннай акцыі "Цуды на Раство". Навагоднія прыгажуні ўпрыгожаць не толькі цацкамі, але і лістамі Дзеду Марозу  ад дзетак, якім патрэбна дапамога. Выступіць у ролі чараўніка зможа любы - набыць падарунак і пакінуць яго ў спецыяльных куфэрках. Вынікі дабрачыннай акцыі валанцёры падвядуць напярэдадні Новага года. 

Уладзімір Паўлоўскі, першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта БРСМ: "Сёлета нашы валанцёры дапамагаюць навучэнцам з Круглянскага цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, а таксама  выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулку ў Магілёве. Частка падарункаў будзе перададзена шматдзетнай сям'і са Слаўгарада".

Дзякуючы акцыі будуць выкананы жаданні больш як паўсотні маленькіх жыхароў рэгіёна.