Наступствы дажджу на працягу дня ліквідуюць у Мінску

18 июля 2023

Ліўневыя дажджы змянілі спякоту! Наступствы «мокрай стыхіі» на працягу дня ліквідуюць у Мінску. З самай раніцы з-за моцных ападкаў былі падтоплены вуліцы, па некаторых магістралях машыны вымушаны былі плыць нібы па рацэ. Рух грамадскага транспарту таксама быў ускладнены. Супрацоўнікі МНС фіксавалі выпадкі падзення дрэў на аўто, аператыўна выязджалі на дапамогу. Маніторынг сітуацыі ў горадзе працягваецца.

А супрацоўнікі ДАІ раяць вадзіцелям устрымацца ад паездак падчас разгулу ліўневай стыхіі, а таксама не паркаваць аўто паблізу дрэў і нетрывалых канструкцый.