У Тэатры імя Максіма Горкага развітваюцца з Барысам Луцэнкам

7 февраля 2020
Беларусь сёння развітваецца са знакамітым рэжысёрам-пастаноўшчыкам Барысам Луцэнкам. Народнага артыста не стала 5 лютага на 83-ім годзе жыцця. Гэтымі хвілінамі пачалася жалобная цырымонія ў гледачовым холе тэатра імя Горкага. Тут Луцэнка праслужыў 37 гадоў і стаў сапраўды "хросным бацькам" поспеху Рускага драматычнага: "Гамлет", "Трохграшовая опера" і "Трагедыя чалавека" – да гэтага часу самыя касавыя спектаклі ў яго афішы. "Макбет" у чытанні наватара Луцэнкі ў 74-ым атрымаў Гран-пры Штутгардскага фестывалю. Яго працы збіралі аншлагі ў Купалаўскім і ў Тэатры-студыі кінаакцёра. Усяго Барыс Іванавіч паставіў больш за сотню спектакляў на падмостках Беларусі і замежжа. Паніхіда прадоўжыцца да 14:00. Пасля развітання Барыса Луцэнку пахаваюць на Маскоўскіх могілках.