У Таджыкістане завяршыўся заключны этап аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ

29 октября 2019

У Таджыкістане завяршыліся вучэнні АДКБ "Непарушнае братэрства - 2019". Манеўры прайшлі за 20 кіламетраў ад афганскай мяжы. Калектыўныя міратворчыя сілы ва ўмовах горана-пустыннай мясцовасці правялі аперацыю па падтрыманні міру  ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне. Былі адпрацаваны задачы заняцця  зоны адказнасці, раз'яднання варагуючых бакоў, стварэння дэмілітарызаваных зон і гуманітарных калідораў.

"Непарушнае братэрства"  - гэта заключны этап аператыўна-стратэгічных вучэнняў АДКБ "Баявое братэрства - 2019".