Чацвёрты дзень планетарнага форуму па лёгкай атлетыцы ў Маскве

13 августа 2013

Чацвёрты дзень планетарнага форуму па лёгкай атлетыцы ў Маскве вызначыць чэмпіёнаў свету ў жаночым сямібор'і. Беларусь у гэтым відзе праграмы прадстаўляюць дзве ўдзельніцы. Пасля чатырох відаў праграмы Яна Максімава займае 16 месца, Кацярына Нецвятаева на 24 пазіцыі. У кваліфікацыі ў патройным скачку выступіць Наталля Вяткіна. За ўзнагароды ў спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў пазмагаюцца Анастасія Яцэвіч і Ганна Драбеня.

Прамую трансляцыю з маскоўскіх Лужнікоў тэлеканал Беларусь 2 пачне сёння ў 17:55.