У сувязі з Радаўніцай на мяжы спрасцілі рэжым перасячэння і адкрылі дадатковыя пераходы

13 мая 2013
На літоўскім кірунку будуць працаваць тры спрошчаныя пункты пропуску - па дамоўленасці з літоўскім бокам  у Гродзенскай вобласці ў зоне адказнасці Лідскага пагранатрада - гэта Геранёны, Піцкуны і Пяцюлеўцы. Каб наведаць магілы сваякоў,  літоўцам і беларусам дастаткова прад'явіць пашпарт, візу і дакумент, які пацвердзіць пастаяннае  пражыванне ў прыгранічнай зоне. Дарэчы, чэргаў, як у звычайных міжнародных пунктах пропуску, тут не бывае.