У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў часова перакрыюць шэраг вуліц

8 мая 2019
Заўтра ва ўсіх гарадах разгорнуцца канцэртныя пляцоўкі, выязны гандаль і спартыўныя спаборніцтвы. У сувязі з правядзеннем святочных мерапрыемстваў да Дня Перамогі часова перакрыюць шэраг вуліц. Рух усіх відаў транспарту будзе забаронены з 9 да 13 гадзін, а таксама з 17 і да паўночы на праспекце Незалежнасці - ад Янкі Купалы да вуліцы Казлова, на вуліцы Захарава - ад праспекта Незалежнасці да Першамайскай, а таксама на вуліцы Кісялёва - ад Незалежнасці да Чырвонай. На гэтых жа ўчастках з 7 да 9 раніцы будзе курсіраваць толькі грамадскі транспарт. ДАІ просіць улічваць гэтую інфармацыю падчас праезду.