У свае 60 ён не пабаяўся зноў сесці за парту

6 октября 2015

Самы сталы студэнт краіны зараз атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на юрыдычным факультэце БДУ. Дарэчы, вучыцца будучы спецыяліст у сферы крымінальнага права практычна выдатна – адзнак ніжэй за 8 у яго залікоўцы няма. У тым, што ведам любы узрост пакорны, пераканалася Антаніна Станкевіч.

Некалькі гадоў таму фізіку-ядзершчыку давялося абараняць інтарэсы юрыдычнай асобы ў судзе. Атрымалася паспяхова. І на той момант ужо пенсіянер Уладзімір Раманоўскі зразумеў: юрыспрудэнцыя гэта яго! Матэматычны склад розуму толькі спрыяе вывучэнню тонкасцяў права, так што, працэс навучання для Уладзіміра даволі лёгкі і прыемны.

Уладзімір Раманоўскі, студэнт юрыдычнага факультэта БДУ: “Студэнт паважанага ўзросту наведвае амаль што ўсе лекцыі і старанна вядзе канспекты. Яшчэ падчас атрымання першай адукацыі вывучыў асновы хуткага пісьма. Разабрацца ў гэтых сімвалах і знаках чужому чалавеку вельмі складана, але Уладзімір справядліва заўважае – вучыцца ж мне!”

Уладзімір Раманоўскі, студэнт юрыдычнага факультэта БДУ: “На юрыдычным факультэце зусім не здзівіліся, калі ў прыёмную камісію паступілі дакументы ад пенсіянера. Сярэдні ўзрост тых, хто атрымлівае другую адукацыю, 35 гадоў. Нярэдка сюды паступаюць і тыя, хто размяняў пяты і нават шосты дзясятак гадоў”.

Як правіла, такія студэнты куды больш сумленныя, – заўважае намеснік дэкана юрыдычнага факультэта. Залікоўка Уладзіміра Раманоўскага і ўвогуле складаецца з адных васьмёрак і дзявятак.

Анатоль Данілевіч, намеснік дэкана юрыдычнага факультэта БДУ: “У галоўнай ВНУ краіны падкрэсліваюць: верхняй планкі ўзросту, каб стаць студэнтам БДУ, няма – прымаюць сюды ўсіх, хто пажадае і паспяхова пройдзе ўступныя іспыты. Для атрымання другой вышэйшай адукацыі экзамены ўвогуле здаваць не трэба. Прымаюць у першую чаргу выдатнікаў і тых, хто мае стаж работы ад трох гадоў”.