Ілья Шымановіч заваяваў другі залаты медаль на Сусветнай універсіядзе

25 августа 2017

І ў завяршэнні выпуску аб прыемным з спартыўнага свету: Ілья Шымановіч заваяваў другі залаты медаль на Сусветнай універсіядзе ў Тайбэі. Беларус атрымаў перамогу ў фінальным заплыве на дыстанцыі 50 метраў брасам з вынікам 27,39 секунды. На дзесяць сотых ён апярэдзіў сярэбранага прызёра Эрыка Іаханеса Скагіуса са Швецыі. Трэцяе месца заняў немец Фабіян Швінгеншлогл. Раней Ілья Шымановіч перамог на дыстанцыі 100 метраў брасам. Гэтая ўзнагарода для нашай краіны на турніры стала чацвёртай. Акрамя двух залатых медалёў Ільі Шымановіча сярэбныя заваявалі цяжкаатлетка Дар'я Навумава і кідальнік молата Павел Барэйша. У медальным заліку Беларусь пакуль размяшчаецца на 22 месцы.