У суботу на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца мокры снег і дажджы

13 ноября 2020
У Беларусі адчуваецца дыханне зімы. Яшчэ сёння па краіне да плюс 6-ці і без ападкаў. А ўжо ў суботу на большай частцы рэспублікі - мокры снег і дажджы. Уначы і раніцай слабы туман, слабы галалёд і да мінус 3-х. Днём - да 9-ці вышэй за нуль. У ДАІ рэкамендуюць аўтамабілістам неадкладна падрыхтавацца да ваджэння машын у зімовых умовах. Перш неабходна "пераабуць" аўтамабіль.