У студэнцкай вёсцы праходзіць спартыўна-творчы фестываль "Мы разам"

17 сентября 2021

Спартыўна-творчы фестываль "Мы разам" гэтымі хвілінамі праходзіць у студэнцкай вёсцы. Свята да Дня народнага адзінства сабрало каля 500 студэнтаў сталічных ВНУ і актывістаў. Для іх падрыхтавалі інтэрактыўныя зоны. У спартыўным комплексе праходзяць фінальныя турніры па валейболе і міні-футболе, а таксама гульні народаў свету. Узбекістан, Расія, Туркменістан, Казахстан і Індыя - моладзь прадстаўляе не толькі культуру і звычаі свайго народа, але і нацыянальныя стравы.

Кульмінацыяй спартыўна-творчага фестывалю "Мы разам" стане моладзевая дыскатэка.