У сталіцы затрымалі прадаўцоў спайса

28 марта 2013
Пад'ехаўшы да кінатэатра Мір, а менавіта там павінна была адбыцца здзелка, праваахоўнікі пачалі назіранне за машынай, у якой знаходзіліся прадаўцы псіхатропаў. Праз некалькі хвілін у аўто сеў патэнцыяльны пакупнік. Машыну ўзялі штурмам. Падчас вобыску канфіскавалі 35 пакетаў парашку коштам у восем мільёнаў рублёў.