У сталіцы выпала пятая частка нормы ападкаў за месяц

23 января 2015

Зімовае надвор'е ў Беларусі зацвярджаецца ў сваіх правах. Сёння раніцай за тры гадзіны ў сталіцы выпала пятая частка нормы ападкаў за месяц. Вадзіцелі, якія выехалі на ўласным транспарце, змаглі гэта прачуць. Пазней спраўляцца з наступствамі снегападу на дарогі краіны выехалі амаль 800 адзінак спецтэхнікі.

Наш карэспандэнт Юрый Шаўчук - пра сітуацыю на вуліцах Мінска.

Сёння такую карціну аўтамабілісты назіралі амаль па ўсёй краіне. Ці то машына, ці то гурба. Адшукаць свайго жалезнага сябра, расчысціць яго ад снегу і выбрацца з заснежанага двара - такі квэст сёння павінны былі прайсці шафёры па ўсёй краіне.

Неачышчаныя дарогі і, як следства, паўсюдныя заторы. Мабыць, да 5-й часткі месячнай нормы ападкаў, а гэта 8 міліметраў снежнага покрыва, якія сёння выпалі ў Мінску за тры гадзіны, дарожнікі зноў былі не гатовыя.

Пазней спраўляцца з наступствамі начнога снегападу на вуліцу ўсё ж выехала амаль 800 адзінак спецтэхнікі. Аднак праехаць машыны змаглі не ўсюды. Вось так уручную вадзіцелі вызвалялі свае аўтамабілі з гурбаў ва ўсіх раёнах Мінска.

Бліжэй да поўдня сітуацыя на трасах краіны і вуліцах гарадоў стала больш пазітыўная. Дарогі расчысцілі і пасыпалі рэагентамі. Толькі з пачатку зімовага сезона дарожнікі выкарысталі больш як 11 000 саляных і пясчаных сумесяў. А вадзіцелі, якія раптам патрапяць у складаную сітуацыю на дарозе, па дапамогу могуць звярнуцца на гарачую лінію Мінтранса. Тэлефонны нумар 125 - і ваша праблема не застанецца незаўважанай, гарантуюць дарожныя службы.