У сталіцы стартаваў конкурс буктрэйлераў - кароткіх відэасюжэтаў пра кнігі

17 февраля 2015

Прыняць удзел у ім могуць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года. Для гэтага неабходна зняць відэаапавяданне паводле кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Працягласць буктрэйлера не павінна перавышаць трох хвілін. Заяўкі на удзел у спаборніцтве кнігалюбаў прымаюцца да 10 красавіка ў Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ. Адзначым, конкурс праходзіць у рамках праекта "Мой фільм пра вайну", прысвечаны Году моладзі і 70–годдзю Вялікай Перамогі.

Прэзентацыя фільмаў пра вайну пройдзе ў маі. Тады ж падвядуць і вынікі праекта. Лепшыя буктрэйлеры будуць захоўвацца ў архіве Нацыянальнай бібліятэкі.