У сталіцы расце колькасць шматдзетных сем'яў

3 апреля 2018

Паводле звестак спецыялістаў, летась іх стала на паўтары тысячы больш, і сёння гэтая лічба - амаль 14 тысяч. З іх 420 сем'яў выхоўваюць пяцёра і больш дзяцей. Усе яны атрымліваюць дзяржпадтрымку. Аднак ёсць і тыя, хто сутыкаецца з такімі бытавымі праблемамі, як насілле, ужыванне наркотыкаў або няпоўныя сем'і. Да гэтай катэгорыі з боку горада асаблівая ўвага.

Аляксей Кандраценка пра тое, як прайсці рэабілітацыю і пачаць жыццё ў пазітыве.

Праз галасавыя навыкі і пачуццё рытму да камунікацыі і адкрытасці. У вакальным гуртку цікава ўсім: і бацькам, і дзецям. А вось аквагрым - своеасаблівы эксклюзіў толькі для самых маленькіх.

І ўжо хутка чатырохгадовая Ліза з сястрой Варварай аддаюцца гульням. Праўда, галоўны ў іх кампаніі тата. Дзмітрый Ляўковіч кожную суботу - ўдзельнік дзіцячага сада для бацькоў з дзецьмі. Палову дня маці дзяўчынак займаецца выключна сваімі справамі.

Крэатыўныя гурткі для ўсіх, хто жадае, і ў той жа час дапамога ў крызісных сітуацыях - толькі некаторыя аспекты работы Мінскага гарадскога цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей.

Сёння на ўліку ў цэнтры амаль 14 з паловай тысяч сем'яў. І, здаецца, у такім невялікім будынку ўсіх адразу і не прыняць, але педагогі і псіхолагі ведаюць, як стварыць утульную атмасферу для кожнага з дзяцей і бацькоў.

І ўсё ж такі ў сям'і як сацыяльнай з'явы свой трывалы падмурак. Пра тое, што сцены на ім растуць ўвысь, гаворыць і такі факт: толькі за мінулы год шматдзетных сем'яў у Мінску стала на 1600 больш.