У сталіцы праходзіць з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі

29 ноября 2016

У гэтыя хвіліны ў сталіцы праходзіць з'езд Саюза пісьменнікаў Беларусі. На пасяджэнні ў зале Белдзяржфілармоніі прысутнічаюць больш за 600 майстроў слова. Сярод іх і калегі з Расіі, Казахстана, Літвы, Латвіі, Малдовы. Аўтары абмяркоўваюць праблемы, якія стаяць перад літаратарамі, ствараюць планы на будучыню і зачытваюць даклады аб працы за апошнія пяць гадоў. Да прыкладу, за гэты перыяд члены творчага аб'яднання выдалі больш за тысячу дзевяцьсот кніг. Падчас сустрэчы паднімаліся пытанні разнастайнасці жанраў, неабходнасці развіцця дзіцячай літаратуры, а таксама тандэм пісьменніка і кампазітара. Так, у краіне можа з'явіцца не адзін шлягер. Саюз пісьменнікаў Беларусі быў створаны ў 2006 годзе. Майстры слова вядуць працу ў некалькіх творчых секцыях - ад паэзіі да літаратурных перакладаў.