У сталіцы працягваецца імунізацыя насельніцтва

11 октября 2016

Прышчэпкі ад грыпу і сезонных вірусных інфекцый ужо зрабілі 40 000 мінчан. Для зніжэння ўзроўню захворванняў і распаўсюджвання грыпу вакцынацыяй плануюць ахапіць да 40% гараджан.

Каму зробяць прышчэпку бясплатна і хто павінен засцерагчы сябе ад грыпу ў першую чаргу - у рэпартажы Наталлі Кузьміцкай.

Штодзень у гэтым буйным універмагу сталіцы абслугоўваюцца тысячы пакупнікоў. Таму, натуральна, у прадаўцоў узнікае рызыка падхапіць віруснае захворванне. Найбольш дзейсныя ў такім выпадку - прэвентыўныя меры, адзначаюць медыкі. Прышчэпка – эфектыўная перасцярога.

Тым больш што для работнікаў прадпрыемства прышчэпкі бясплатныя. У стацыянарным пункце аховы здароўя закуплена больш за паўтысячы вакцын, імі прышчэплены ўжо каля ста чалавек.

Своечасовая прафілактыка грыпу ўплывае на эканоміку не толькі прадпрыемства - увогуле горада. Вакцынацыя дазваляе максімальна паменшыць колькасць бальнічных лістоў, а значыць - прадухіляе страту прыбытку.

Летась перасцераглі сябе ад грыпу каля 40% насельніцтва сталіцы, сёлета лічба не будзе меншай. Пры гэтым 32% гараджан атрымаюць укол здароўя бясплатна. У першаю чаргу гэта студэнты, настаўнікі, медыкі, работнікі сферы абслугоўвання.

Зрабіць прышчэпку можна і платна, такой паслугай часцей карыстаюцца замежныя студэнты. Кошт працэдуры вагаецца ад 10 да 15 рублёў у залежнасці ад вытворцы прэпарату. Але ж прафілактыка значна таннейшая за лячэнне. Рабіць прышчэпку супраць грыпу можна ўвесь сезон.