У Мінску праходзіць з'езд Беларускага саюза афіцэраў

22 ноября 2013

З'езд Беларускага саюза афіцэраў сабраў звыш 300 дэлегатаў з усіх куткоў краіны. Сярод іх не толькі людзі ў пагонах, але і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый Беларусі. Усе пытанні абмяркоўваюцца на ўзроўні кіраўніцтва Мінабароны і Генштаба Узброеных Сіл: выдзяленне кватэр сем'ям афіцэраў, падрыхтоўка маладога складу да службы і іншыя аспекты працы.


За больш чым два дзесяцігоддзі Беларускі саюз афіцэраў здолеў стаць адной з найбуйных і аўтарытэтных грамадскіх арганізацый. Абарона Радзімы, выхаванне патрыятызму і развіццё традыцый афіцэрскага корпусу - асноўныя прыярытэты грамадскага аб'яднання.