У сталіцы адкрыўся міжнародны сімпозіум "Пісьменнік і час"

10 февраля 2015

Сёння ў сталіцы ўпершыню адкрыўся міжнародны сімпозіум “Пісьменнік і час”. Літаратары з 16 краін свету абмяркоўвалі ролю пісьменніка ў 21 стагоддзі. Мастакі слова сустрэліся і са студэнтамі сталічных ВНУ. Моладзь мела магчымасць задаць свае пытанні.

Нагадаем, заўтра у сталіцы адкрыецца 22 Мінскі міжнародны кніжны кірмаш. Ён будзе працаваць з 11 да 14 лютага.