У сталіцы распачаўся сезон сельскагаспадарчых кірмашоў

15 сентября 2015

Садавіна і гародніна па прывабных цэнах. У сталіцы распачаўся сезон сельскагаспадарчых кірмашоў. У кожным раёне сталіцы арганізуюцца пляцоўкі выязнога гандлю. Яны будуць працаваць два месяцы - да 15 лістапада. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны прапануюць бясплатную дастаўку на дом.

Акрамя таго, у гэтыя выхадныя адбудзецца першы вялікі восеньскі кірмаш выхаднога дня. У суботу, 19 верасня, сваю прадукцыю на пляцоўцы ля “Чыжоўка-Арэны” прапануюць сельгасвытворцы Магілёўскай вобласці. Акрамя садавіны і гародніны, на кірмашы можна будзе набыць мяса, рыбу, кандытарскія вырабы.