У сталіцы ўлетку з'явяцца разумныя прыпынкі грамадскага транспарту

11 февраля 2019

Аб'екты ў стылі хай-тэк з утылітарнымі і сацыяльнымі функцыямі. У сталіцы ўлетку з'явяцца прыпынкі грамадскага транспарту з найноўшым дызайнам і магчымасцямі. У адной канструкцыі размесцяцца банкамат, інфакіёск, кнопка выкліку экстранных службаў, а таксама таксі. Ёсць опцыя і для тых, хто жадае падсілкавацца, - усталяваны спецыяльны аўтамат. Усе элементы канструкцыі будуць абаронены антывандальным корпусам. Першы разумны прыпынак з'явіцца на Нямізе.

У перспектыве разумныя прыпынкі ўсталююць не толькі ў цэнтры, але і ў мікрараёнах сталіцы.