Беларуская зборная па веславанні на байдарках і каноэ трыумфальна выступіла на чэмпіянаце свету ў Сегедзе

26 августа 2019

14 медалёў: 6 залатых, па 4 сярэбраныя і бронзавыя, другое агульнакаманднае месца і алімпійскія ліцэнзіі.

Беларуская зборная па веславанні на байдарках і каноэ трыумфальна выступіла на чэмпіянаце свету ў венгерскім Сегедзе. Напярэдадні залатыя медалі прымерылі канаістка Вольга Клімава і байдарачнік Алег Юрэня на дыстанцыях 5 тысяч метраў. З заваяваннем узнагарод ва ўпартай барацьбе на самай доўгай дыстанцыі чэмпіянату свету спартсменаў павіншаваў Прэзідэнт.

Раней двойчы на вышэйшую прыступку п'едэстала паднімаліся Вольга Худзенка і Марына Літвінчук. Акрамя таго, чэмпіёнамі свету сталі байдарачнікі Станіслаў Дайнека і Дзмітрый Натынчык і канаістка Алёна Наздрова. І ўжо сёння днём трыумфатараў будуць сустракаць у Нацыянальным аэрапорце Мінск.