У сталіцы і абласцях працягваюць работу прамыя тэлефонныя лініі

23 ноября 2015

Дапамагчы ў вырашэнні праблем, якія хвалююць гараджан, могуць прамыя тэлефонныя лініі. Яны праходзяць кожную суботу з 9-ці раніцы і да паўдня. Нумары, па якіх можна датэлефанавацца і звярнуцца да кіраўнікоў Мінгарвыканкама і абласных выканкамаў, зараз на вашых экранах. Акрамя таго, прамыя тэлефонныя лініі правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Чарговая сувязь адбудзецца і ў гэтую суботу, 28 лістапада.