У сталіцы ўшаноўвалі ветэранаў

23 февраля 2015

Сёння ў сталіцы ўшаноўвалі ветэранаў Ленінскага раёна. На ўрачыстую цырымонію ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны запрасілі ў школу нумар 55. Памятныя знакі да 70-годдзя Перамогі атрымалі два дзясяткі ветэранаў, якія прадаўжаюць актыўна ўдзельнічаць у жыцці раёна і горада.

Браніслаў Карпенка, старшыня савета Ленінскай раённай арганізацыі ветэранаў г. Мінска: "Адчуваецца павага да абаронцаў Радзімы. Я рады, што ў гэты час узначальваю раённую ветэранскую арганізацыю, што мае калегі карыстаюцца аўтарытэтам. Мы сустракаемся з моладдзю, дзелімся, расказваем, якой цаной дасталася перамога для нас".

Пасля афіцыйнай часткі моладзь падрыхтавала для абаронцаў краіны святочны канцэрт. Дарэчы, на гэтым цырымонія ўзнагароджання не скончылася. Юбілейныя медалі ветэранам сталіцы будуць уручаць да 9 мая. А тым, хто па стане здароўя не можа прыйсці па ўзнагароды, медалі даставяць дадому.