У сталічных парках пачаўся сезон бясплатных заняткаў ёгай

6 июня 2016

Выкладаюць індыйскі фітнэс прафесійныя інструктары лепшых школ ёгі Мінска. Карысна наведваць трэніроўкі нават адзін раз на тыдзень. Усходняя тэхніка паляпшае працу ўсіх сістэм арганізма, а таксама павышае жыццёвы тонус.

Кацярына Атак, інструктар па ёзе: "Проста ад таго, што людзі выходзяць на свежае паветра і робяць правільна практыкаванні, то ўжо нават пасля аднаго занятка людзі распавядаюць пра цуды. У каго парушэнні постаці, праблемы з абменам рэчываў - абавязкова ёга. Гэта значыць, гэтыя практыкаванні дапамагаюць зразумець прычыну любых сваіх хваробаў".

Заняткі на зялёных пляцоўках сталічных паркаў будуць ладзіцца летам кожныя выхадныя. Прыняць удзел у аздараўленчым марафоне можна ў парках Перамогі, Янкі Купалы, Лошыцкім і іншых.