У Астрашыцкім Гарадку сёння адкрылі інтэрнат для медыцынскіх работнікаў

2 июля 2019

Жыллё са  спартыўнай залай,  пральняй і дзіцячым пакоем. У Астрашыцкім Гарадку сёння адкрылі  інтэрнат для медыцынскіх работнікаў Мінскай абласной  клінічнай бальнІцы. У  жніўні сюды заселяцца  150 медыкаў. У інтэрнаце  кватэрнага тыпу  39 аднапакаёвых і 18 двухпакаёвых блокаў. У кожным   усё неабходнае -  свая кухня, санвузел, мэбля і нават бытавая тэхніка. Раней у гэтым будынку знаходзіўся санаторый, на рэканструкцыю аб'екта спатрэбілася  паўтара года.

Таксама да  засялення ў найбліжэйшы час рыхтуюць  два інтэрнаты для медыкаў вобласці. Яшчэ тры аб'екты зараз будуюцца ў вёсцы Ляскоўка.