У сталічнай мэрыі ў гэтую суботу пройдуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі

29 мая 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце ў гэтую суботу пройдуць чарговыя прамыя тэлефонныя лініі.

У Мінгарвыканкаме з дзевяці да дванаццаці гадзін на сувязь з грамадзянамі выйдзе намеснік мэра сталіцы Жанна Бірыч. Пытанні можна задаць па нумары тэлефона, які на экране.

У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў Мінскай вобласці выслухае намеснік старшыні Алег Плаўскі. Нагадаем, прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.