У сталічнай мэрыі 24 кастрычніка пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

23 октября 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 24 кастрычніка (у суботу) пройдуць прамыя тэлефонныя лініі.

У Мінгарвыканкаме з 9 да 12 гадзін на сувязь выйдзе cтаршыня гарадскога савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Пэўныя пытанні можна задаць, набраўшы нумар тэлефона, які зараз на экране.

У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік старшыні Мінаблвыканкама Віктар Сірэнка. Нагадаем, ён адказвае за сацыяльную сферу. Задаць пытанне можна з 9 да 12 гадзін. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.