сценах Брэсцкай крэпасці прайшоў марш Перамогі

9 мая 2020
Вялікі подзвіг сёння ўспамінаюць і там, дзе пачалася вайна. Брэсцкая крэпасць-герой сарвала ўсе планы праціўніка і з першых хвілін Вялікай Айчыннай дала ведаць, што мы проста так сваю зямлю не аддадзім. Сёння, праз без малога 79 гадоў, у сценах Брэсцкай крэпасці  прайшоў марш Перамогі. Даніна памяці героям, якія загінулі ў чэрвені 1941 года. Наш карэспандэнт Марыя Тройніч раскажа больш падрабязна (вiдэа).