У Савеце Рэспублікі школьнікам уручылі першыя пашпарты

13 марта 2024

Пабываць там, дзе ідзе праца над асноўнымі законамі нашай краіны, цікава і ганарова. 13 марта выдатнікі вучобы, прызёры алімпіяд, конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, валанцёры - 20 лепшых школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны - атрымалі свой першы пашпарт з рук старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. 

Падзея напярэдадні Дня Канстытуцыі для юнакоў і дзяўчат, якім споўнілася 14 гадоў, знакавая. Месца і нагода хай афіцыйныя, але атмасфера хатняя і даверная, з гарбатай і цукеркамі. Гаварылі пра маральнасць, пра сяброўства і сям'ю, пра будучыню асабістую і ўсёй нашай краіны.

Традыцыя ўрачыста ўручаць першыя пашпарты юнакам і дзяўчатам напярэдадні Дня Канстытуцыі існуе ў нашай краіне ўжо два дзясяткі гадоў, але сёлета нагода асаблівая, бо Асноўнаму закону краіны спаўняецца 30 гадоў. Акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" прадоўжыцца да 15 сакавіка.