У наступным годзе ўсе паркоўкі ў цэнтры сталіцы стануць платнымі

21 октября 2014

Сістэма кантролю аплаты будзе цалкам аўтаматызаванай. Аплаціць паркоўку можна будзе з дапамогай сучасных тэхналогій: праз Інтэрнэт, смс або набыўшы спецыяльную картку. Антаніна Станкевіч падрабязней.


Расказвае Антаніна Станкевіч: Уладзімір Аленін ледзь спраўляецца з інтэнсіўным трафікам на некалькіх квадратных метрах паркоўкі. Абедзенны час, цэнтр горада, а таму ахвотнікаў пакінуць машыну на гадзіну-іншую відавочна больш, чым парковачных месцаў. Усіх прыняць немагчыма.


Большасць кліентаў спраўна плаціць, тым больш што і цана не вельмі б'е па кішэні. 8000 за гадзіну - даволі бюджэтны варыянт, тым больш што ў асноўным больш як на дзве гадзіны аўтамабілісты тут у цэнтры не затрымліваюцца. Але хапае і кліентаў, якія не вельмі хочуць плаціць.


А гэта яшчэ адна платная паркоўка, але літаральна на 100 метраў далей ад самага цэнтру. Вольных месцаў больш, чым занятых. Большасць аўтаўладальнікаў выбірае суседнія двары альбо зону платнай паркоўкі, якая пакуль што працуе ў тэставым рэжыме. Паводле назіранняў спецыялістаў, аплачваюць стаянку толькі 30-35% вадзіцеляў. Астатнія дзейнічаюць наўдалую.


Усе паркоўкі сталіцы абсталююць аўтаматызаванымі сістэмамі. Гэта дазволіць кругласутачна і ў поўным аб'ёме кантраляваць аплату паркоўкі і цалкам адмовіцца ад чалавечага фактару.


Чаканні апраўдаюцца, запэўніваюць спецыялісты. Усе сродкі пойдуць на развіццё дарожнай інфраструктуры, у тым ліку і на стварэнне новых машынамесцаў. Але галоўная мэта - разгрузіць цэнтр сталіцы.


Акрамя таго, у планах пабудаваць некалькі сучасных крытых паркінгаў з дапамогай інвестыцый. У першую чаргу ў мэрыі разглядаюць дзве пляцоўкі - на вуліцах Ульянаўскай і Леніна.