Жахлівае двайное забойства ў Мінскім раёне

11 сентября 2015

Праваахоўнікі вышукваюць мужчыну, які з абрэза паляўнічай стрэльбы застрэліў дзвюх жанчын. Трагедыя здарылася прыкладна ў 3 гадзіны дня ў вёсцы Каменная Горка. Злачынец уцёк. Яго асоба ўстаноўлена - гэта Каранеўскі Аляксандр Уладзіміравіч. Яго прыметы: на выгляд 60-65 гадоў, рост крыху вышэйшы за 180 сантыметраў, шчыльнага складу цела, валасы сівыя, магчыма носіць ачкі для зроку. Быў апрануты ў джынсы цёмнага колеру, дарожную падоўжаную куртку цёмна-сіняга колеру з гарызантальнай аранжавай паласой ззаду. Магчыма, забойца ўзброены. Уведзены план "Перахват". На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група. Просьба ўсіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб месцазнаходжанні злачынца альбо звесткамі аб учыненым злачынстве, паведаміць у міліцыю па тэлефоне 102.