У Сілічах прайшло свята нацыянальнай культуры і кухні

19 мая 2014

Падчас наплыву турыстаў у Беларусі прайшло свята нацыянальнай культуры і кухні. Госці ў Сілічах маглі не толькі пакаштаваць стравы з бульбы, але і прыгатаваць іх уласнымі рукамі. Не абышлося без традыцыйных рыцарскіх турніраў і фальклорных танцаў.


Рэпартаж - Наталлі Кузьміцкай. Традыцыя новага свята зарадзілася на вачах тых, хто наведаў у гэтыя выхадныя Сілічы. Свята самабытнай беларускай культуры і нацыянальнай кухні.


Не абышлося і без пачастункаў, усіх гасцей мерапрыемства запрашалі на дэгустацыю. Калдуны, цэпеліны, бабка і дранікі - на свяце кожны знайшоў сабе страву на густ, і хоць бульба родам з Перу, пра яе часцей за ўсё ўспамінаюць замежнікі, калі адказваюць на пытанне, што яны ведаюць пра Беларусь.


Дарэчы, падчас чэмпіянату свету па хакеі дранікі сталі хітом продажаў у кафэ і рэстаранах. І не дзіўна, што тыя балельшчыкі, якія прыехалі на свята ў Сілічы, выбіралі менавіта гэтую страву.


Акрамя гастранамічных забавак - спартыўныя, на розных тэматычных пляцоўках можна было пастраляць з лука, пакатацца на кані і нават прымерыць даспехі сярэднявечнага рыцара. Настрой стваралі шматлікія народныя і сучасныя музычныя калектывы. Не пусціцца ў скокі было проста немагчыма.


Хакейныя фанаты будуць памятаць не толькі пра гучныя спартыўныя перамогі і паражэнні, але і пра тое, як умеюць адпачываць і весяліцца гасцінныя беларусы.