У сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках прайшла лінейка-флэшмоб

1 сентября 2021

Сёння прагучаў званок і амаль для тысячы першакурснікаў найстарэйшай аграрнай ВНУ Еўропы - Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках. Урачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года, ператварылася ў вялікі флэшмоб. Уручаны студэнцкія білеты. Узнагароды ад профільных міністэрстваў, падзякі  педагогам, ветэранам акадэміі. А таксама лепшым студэнтам за выдатную вучобу. Практыка-арыентаваная адукацыя стане прыярытэтам і на гэты год для ВНУ.

Сёння ВНУ вядзе падрыхтоўку па 27 спецыяльнасцях. Навучаюцца тут студэнты з 17 краін, у тым ліку Кітая, Афрыкі і Манголіі.