У Рэчыцы стартаваў другі сезон культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi"

22 мая 2022
Права на свята спорту ёсць у нас. У гэтыя выхадныя ў адным з самых старажытных гарадоў Гомельшчыны - Рэчыцы - стартаваў другі сезон культурна-спартыўнага фестывалю "Вытокi"! Гэты форум з'явіўся ў календары масавых мерапрыемстваў нашай краіны летась і вельмі палюбіўся і дзецям, і дарослым. За арганізацыю і правядзенне спартыўна-культурнага фестывалю "Вытокі. Крок да Алімпу" НАК Беларусі быў удастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 

Пра фестываль так шмат было сказана і столькі дадатных водгукаў, што наш карэспандэнт Ганна Эйсмант вырашыла асабіста даведацца, як гэта, калі ў раённым цэнтры ў адзіным парыве прайсці ўсе спартыўныя квэсты аб'ядноўваюцца больш за 10 тысяч чалавек!