У разгары клубнічны сезон

21 июня 2017

Сёння аптовая цана на брэсцкую ягаду дасягнула мінімуму і ўпала да 80 капеек за кілаграм. З самой раніцы ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна - ягаднай сталіцы Беларусі - аўтамабілі выстройваюцца ў кіламетровыя чэргі. Пераадолеўшы шлях да Мінска, клубніцы ў цане вырастаюць прыкладна ўдвая. І пры гэтым далёка не ўся ягада трапляе на рынкі і праходзіць санітарную праверку. Па клубнічных радах прайшлася Надзея Сербіненка (відэа).