У Пухавіцкім раёне сям'я пасябравала з буслам

3 октября 2018

Кузя, так завуць птушку, якую Таццяна і Сцяпан Кондраль з пасёлка Мар'іна выхадзілі некалькі гадоў таму. Спадзяваліся, што яна паляціць у вырай, але ж бусел застаўся. Каб зімоўка Кузі прайшла камфортна, яго ўладкавалі ў птушыны прытулак. Зараз крылаты прывыкае да новага рацыёна і да новых сяброў - у прытулку жывуць яшчэ восем буслоў.