У прагнозах сіноптыкаў на гэтым тыдні - без значных ападкаў

5 ноября 2018

Але раніцай магчымы густы туман. Бачнасць не больш за 500 метраў. Заўтра ўначы па Мінскай вобласці ад 3 да 8 цяпла. Днём паветра прагрэецца да 13 градусаў. У сераду будзе сонечна, ападкаў таксама не прагназуецца.

У выхадныя днём тэмпература паветра будзе не больш за 9 градусаў, ноччу ад 0 да плюс 5. Дні стануць больш пахмурнымі і дажджлівымі.