У праекце Нашы - сусветны гранд-парфумер, беларуска Сафія Гройсман

19 июля 2013

Яна ахвяравала асабістым шчасцем у карысць тытула Мадам Нос і заваявала самога Іва-Сен-Ларана. Новая серыя праекта Нашы раскажа пра лёс сусветнага гранд-парфумера - беларускі Сафіі Гройсман. Праз паўстагоддзя жыцця ў ЗША, Сафія вярнулася ў Беларусь, каб паднесці галоўны падарунак радзіме. Прэзентавала эксклюзіўную парфуму Белая Русь нумар 5.

Чаму самы тытулаваны парфумер свету адхіляе мужчынскую парфуму? І калі ж беларускі даведаюцца, які водар захоўвае Белая Русь? Глядзіце новую серыю праекта Нашы сёння ў інфармацыйным канале Панарама.