Напярэдадні Дня Хатынскай трагедыі ў Беларусі праходзіць патрыятычная акцыя "Памяць"

18 марта 2021
Пабудаваць трывалы падмурак стабільнай і квітнеючай дзяржавы магчыма, толькі засвоіўшы ўрокі мінулага. Мы памятаем  цану міру і спакою. Беларусаў спрабавалі пазбавіць зямлі, уласнага імя і нават права на жыццё. Страшны лёс спасціг 9 тысяч беларускіх вёсак. І гэта забыць немагчыма. Гэты боль не сціхае. 

У Беларусі напярэдадні Дня Хатынскай трагедыі ва ўсіх кутках краіны праходзіць патрыятычная акцыя "Памяць". Гібель жыхароў Хатыні - толькі адзін з тысячы фактаў мэтанакіраванай палітыкі генацыду фашыстаў у дачыненні да народа Беларусі. У памяць аб усіх загінуўшых да помнікаў і абеліскаў нясуць кветкі і запальваюць свечкі. Мы памятаем!